Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт (англ.: University of South Carolina) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбія ў штаце Паўднёвая Караліна. З'яўляецца галаўной ўстановай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта. Агульная характарыстыкаГэта флагман сістэмы вышэйшай адукацыі штата і яго буйнейшы ўніверсітэт па колькасці студэнтаў. Яго галоўны кампус займае больш за 145 га ў цэнтры горада Калумбія — сталіцы штата. Тут захоўваецца самая вялікая калекцыя Роберта Бёрнса і шатландскіх літаратурных матэрыялаў за межамі Шатландыі і самая вялікая ў свеце калекцыя Эрнэста Хемінгуэя. Заснаваны ў 1801 годзе як Паўднёва-Каралінскі каледж, універсітэт сёння прапануе больш за 350 праграм навучання, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра і доктара ў 14 каледжах і школах. Гісторыя
СтруктураКаледжы і школы
Універсітэцкая сістэмаСістэма Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта — гэта сістэма дзяржаўных універсітэцкіх кампусаў і ўстаноў адукацыі (напаўсамастойных універсітэтаў і каледжаў), створаная ў 1957 годзе для пашырэння адукацыйных магчымасцей жыхароў Паўднёвай Караліны, а таксама пашырэння ахопу Паўднёва-Каралінскім ўніверсітэтам усяго штата. Сістэма ўключае ў сябе флагманскі навукова-даследчы кампус у Калумбіі, 3 старэйшыя кампусы і 4 рэгіянальныя кампусы:
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|