Пешмерга
Пешмерга, пешмарга (нескл.) (курд.: Pêşmerge, курд.: پێشمەرگە, pêş — «перад» + merg — «смерць» + e — «ёсць», літаральна — «тыя, хто глядзіць смерці ў твар») — курдскія ваенізаваныя фарміраванні і ўзброеныя сілы ў Іракскім Курдыстане. ГісторыяПешмерга з’явіліся ў Курдыстане са з’яўленнем руху за незалежнасць у 1890-х гадах. Моцны штуршок у развіцці яна атрымала ў пачатку 1920-х, пасля развалу Асманскай імперыі. Назва паўстала ў сярэдзіне XX стагоддзя як курдская эквівалент ірана-арабскаму паняццю «фідаі», якім называлі воінаў, што прысвяцілі сябе барацьбе за высокую ідэю (першапачаткова — за веру). Само слова ўвёў курдскі пісьменнік, паэт і палітычны дзеяч Ібрагім Ахмед. Падчас вераснёўскага паўстання ў 1961—1975 гадах атрады Пешмергі, колькасць якіх за час паўстання вырасла прыкладна да 15 тыс. чалавек, сталі падобны на рэгулярныя вайсковыя фармаванні, — байцы былі апрануты ў аднастайную ахоўную форму, атрымлівалі зарплату, былі зведзены ў «дывізіі» (фактычна брыгады), батальёны, роты, ўзводы і аддзяленні. Для паступлення на службу ў Пешмергу неабходна было прайсці сур’ёзны адбор, — не бралі жанчын і падлеткаў да 18 гадоў. Асноўнай зброяй у 1960-х гадах былі чэшскія даваенныя вінтоўкі «Брно-17» (мадыфікацыя германскай вінтоўкі). Паступова іх выціснулі савецкія АК і АКМ, у тым ліку і іх нізкаякасныя, але танныя кітайскія мадыфікацыі. Неўзабаве пасля пачатку вераснёўскага паўстання — у 1963 годзе — з’явіліся мінамёты (у тым ліку цяжкія). З’явілася і іншая артылерыя. Адзін з лідараў курдаў, Мустафа Барзані, нават арганізаваў асаблівыя артылерыйскія курсы. Пешмерга ваявала на баку УС ЗША і кааліцыі на паўночным фронце падчас уварвання 2003 года ў Іраку. На працягу наступных гадоў Пешмерга гуляла жыццёва важную ролю ў забеспячэнні бяспекі ў Курдыстане і іншых частках Ірака. Яе атрады таксама былі разгорнуты ў Багдадзе і правінцыі Аль-Анбар для антытэрарыстычных аперацый. Пешмерга стала актыўным удзельнікам барацьбы супраць ІД. Ваенныя дзеянні
СучаснасцьІракскаму Курдыстану дазволена мець уласныя ўзброеныя сілы (гэта прапісана ў іракскай канстытуцыі). Цэнтральнай іракскай арміі забаронена ўваходзіць на тэрыторыю Курдыстана. У цяперашні час існуе 12 аб’яднаных пяхотных батальёнаў, кожны з якіх налічвае каля 3-5 тыс. вайскоўцаў. Маецца таксама некалькі батальёнаў сіл спецыяльнага прызначэння, цяжкай артылерыі, сфармаваны штабы і апарат міністэрства, а таксама іншыя дапаможныя падраздзяленні, агульнай колькасцю каля 120 000 вайскоўцаў. Узбраенне і ваенная тэхнікаПешмерга ў асноўным выкарыстоўвае старую зброю, якая засталася ад СССР. Гэта адносіцца і да бранятанкавай тэхніцы, артылерыі і кулямётаў тыпу ДШК і гэтак далей. Выключэннем з’яўляюцца некалькі тысяч вінтовак G36 і G3 фірмы Heckler & Koch, пастаўленых Германіяй, але асноўная стралковая ўзбраенне — аўтаматы Калашнікава (АК-47, АКМ і АК74). У 2010-я гады Пешмерга падвышала сваю моц з дапамогай амерыканцаў і трафейных баявых машын (Т-72, Т-55). З’явіліся і больш сучасныя амерыканскія і расійскія сістэмы, у тым ліку M16, M82, джыпы, SA-16 і SA-18. Галерэя
ЗноскіСпасылкі
Гл. таксама
|