Платон Раманавіч Галавач
Платон Раманавіч Галавач (18 красавіка 1903, в. Пабокавічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі празаік, рэдактар[3]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Рана застаўшыся сіратой, з 7 гадоў працаваў пастухом. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Адзін з арганізатараў камсамольскага руху ў воласці. У 1920 годзе стварыў камсамольскую ячэйку ў роднай вёсцы. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. Разам з іншымі камсамольцамі дастаўляў з Бабруйска газеты. Стаў сельскім карэспандэнтам павятовай газеты «Камуніст», пісаў артыкулы пра жыццё вясковай камсамольскай ячэйкі. Ва ўмовах, калі ў воласці ўзброенымі фарміраваннямі Булак-Балаховіча знішчаліся сельскія актывісты, падпальваліся вёскі, камсамолец Платон Галавач працаваў на самых адказных участках. У 1922—1923 гадах інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола, у 1923 годзе ўступіў у ВКП(б), з 1926 года загадчык аргаддзела, з 1928 года першы сакратар ЦК ЛКСМБ. Бабруйскі павятовы камітэт заўважыў актыўнага камсамольца і накіраваў яго на вучобу. У 1922—1923 гадах вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі[3]. У 1929—1930 гадах намеснік наркама асветы БССР[3]. Быў адказным рэдактарам газеты «Чырвоная змена», рэдактарам часопісаў «Маладняк», «Полымя». З’яўляўся адным з лідараў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і БелАПП. Абіраўся членам ЦК КПБ (1927—1930) і ЦВК БССР (1927—1935). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934)[3]. У 1930-я гады П. Галавач, як і большасць былых «маладнякоўцаў», быў рэпрэсаваны. АрыштАрыштаваны 11 жніўня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу следчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Ва ўнутранай турме НКВД лёс звёў Галавача з яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменнікам Станіславам Шушкевічам, які пазней успомніў такі эпізод:
Перад судом Галавач пакінуў у камеры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон». 28 кастрычніка 1937 года на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся праз пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны праз некалькі гадзін пасля прысуду. Сям’і было абвешчана, што памёр 25 снежня 1944 года ў лагеры ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956 года. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Сям’яБыў жанаты з Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў 1905 годзе ў в. Машчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня), гадаваў дваіх дзяцей. Жонку арыштавалі 5 лістапада 1937 года ў Мінску, а 28 лістапада 1937 года асудзілі асобай нарадай пры НКВД як «члена сям’і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавалі ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (в. Далінская). Па вызваленні вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956 года. Асабовая справа № 6759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1921. Першае апавяданне «Загубленае жыццё» апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1925 годзе. У 1927 годзе выйшла першая кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Таксама аўтар зборнікаў апавяданняў «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930), «Даляры» (1931), «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), рамана «Праз гады» (1935, перавыданы ў 1936, 1984), нарыс пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934). Тэматыка шматлікіх аповесцей, апавяданняў, нарысаў звязаная з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, ідыш ды іншыя мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстанне 1863—1864 гадоў і Кастуся Каліноўскага. У 1958 годзе выйшаў Збор твораў у 3-х тамах. У 1963 годзе часопіс «Полымя» надрукаваў «Пісьмы Платона Галавача». Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933) пераклала на польскую мову Г. Раманоўская. Творы
Зборнікі апавяданняў
Зборнікі аповесцяў
У 1963 годзе часопіс «Полымя» надрукаваў у № 4 «Пісьмы Платона Галавача». Ушанаванне памяці
Успаміны пра Платона ГалавачаЯк успамінаў рэпрэсаваны паэт Павел Пруднікаў,
А вось што прыгадваў пра пісьменьніка Я. Скрыган (таксама рэпрэсаваны):
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|