Share to:

 

Праліў Дрэйка

Праліў Дрэйка?
Размяшчэнне
58°34′49″ пд. ш. 62°54′34″ з. д.HGЯO
Праліў Дрэйка (Атлантычны акіян)
Праліў Дрэйка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праліў Дрэйка — праліў, які злучае Атлантычны і Ціхі акіян (часта праліў адносяць да Паўднёвага акіяну), абмежаваны на поўначы архіпелагам Вогненная Зямля, а з поўдня Паўднёвымі Шэтландскімі астравамі (Антарктыда). З’яўляецца самым шырокім пралівам на Зямлі — каля 820 кіламетраў у самай вузкай частцы.

Праз праліў праходзіць магутная «Плынь Заходніх вятроў» — Антарктычная цыркумпалярная плынь. У праліве частыя моцныя штормы, прычым штормы праліва Дрэйка з’яўляюцца аднымі з самых моцных на планеце — вецер больш за 35 м/с і хвалі вышэй за 15 метраў тут не рэдкасць. Таму гэтыя шыроты называюць «Равунскія саракавыя». У праліве Дрэйка сустракаюцца айсбергі, пераважна ў яго паўднёвай частцы.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya