Прэзідыум Усебеларускага народнага сходуПрэзідыум Усебеларускага народнага сходу — калегіяльны орган, які забяспечвае ў парадку, устаноўленым законам, аператыўнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю Усебеларускага народнага сходу[1]. ГісторыяПаўнамоцтвыУ паўнамоцтвы Прэзідыума ўваходзіць права аспрэчваць легітымнасць прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, зацвярджэнне прадстаўленых Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, а таксама прыцягненне да адказнасці Прэзідэнта Беларусі за «здзяйсненне дзяржаўнай здрады, або іншае падобнае злачынства». Акрамя таго, за Прэзідымам захоўваецца права ўвядзення надзвычайнага або ваеннага становішча і права ўзнагароджвання дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прэзідыум павінен збірацца не радзей за адзін раз у паўгода[2]. ЧленыПрэзідыум складаецца з 15 членаў, уключаючы Старшыню і яго намесніка. Дзеючы склад Прэзідыума быў абраны 24 красавіка 2024 года на VII-м Усебеларускім народным сходзе. Зноскі
|