Піянерскі парк (Мінск)
Піяне́рскі парк[1], або парк Мара́та Казе́я — парк у Мінску, размешчаны на левым беразе р. Свіслач на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Куйбышава[1]. ГісторыяЗакладзены ў 1948—1950 гадах (арх. І. Рудэнка) на месцы жылой забудовы, разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да арганізацыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў 1960 годзе выкарыстоўваўся як дзіцячы[1]. 7 лістапада 2014 года, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, у парку адкрылася варкаўт-пляцоўка[2]. АпісаннеПлошча складае 7,1 га. Растуць 26 відаў драўняных парод, сярод якіх шмат каштоўных хвойных (піхты сібірская і аднаколерная, елка калючая, туя заходняя) і ліставых (ліпа драбналістая, клёны серабрысты і вастралісты, граб звычайны, конскі каштан звычайны, дуб чырвоны). У цэнтры парку пастаўлены помнік Герою Савецкага Саюза піянеру Марату Казею (1959, скульптар С. Селіханаў, арх. В. Волчак)[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|