Расход вадыРасход вады (у вадацёку) — аб’ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі. У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў, з’яўляецца адным з руслафармавальных фактараў. Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўнення бесперапыннасці для несціскальных вадкасцяў:
У гідрагеалогіі і геалогіі замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напрыклад, «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца, напрыклад, на роднасную ім гідралогію. У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах. Гл. таксамаЛітаратура
|