Расійская акупацыя Херсонскай вобласці — ваенная акупацыя, якая працягваецца 2 сакавіка 2022 года на тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны. Афіцыйная назва акупацыйнай улады — Херсонская ваенна-грамадзянская адміністрацыя[3][4][5][6][7][8] (руск.: Херсонская военно-гражданская администрация). Ваенная акупацыйная зона ўтварылася пасля заняцця Херсона і большай часткі Херсонскай вобласці, што прывяло да фактычнага кантролю над большасцю тэрыторыі вобласці расійскім урадам і яго ўзброенымі сіламі.[9]
У сярэдзіне траўня 2022 года кіраўніцтва Херсонскай ваенна-цывільнай адміністрацыі заявіла пра намер анексаваць вобласць у склад Расійскай Федэрацыі[10] «па ўзоры Таўрычаскай губерні».[11][12] Увосень Расія плануе правесці рэферэндумы пра далучэнне Запарожскай і Херсонскай абласцей да Расіі.[13][14] У ліпені расійскія ўлады распаўсюдзілі расійскія законы пра вайсковую цэнзуру 2022 года на Херсонскую вобласць з дэпартацыяй у Расію як пакаранне за парушэнне.[15]