Рэйнскі саюз
Рэйнскі саюз, таксама Рэйнскі саюз (ням.: Rheinbund, фр.: Confederation du Rhin) — складзены пад ціскам Напалеона I у 1806 годзе ў Парыжы саюз нямецкіх манархій, якія выйшлі са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі. Узнікненне і развіццёНапачатку XIX стагоддзя Германія ўсё яшчэ заставалася Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі. У яе ўваходзіла больш 350 дзяржаў рознай ступені незалежнасці. Аднак сярод германскіх княстваў вылучаліся Прусія, Саксонія, Баварыя, Вюртэмберг і асабліва Аўстрыя, якая з'яўлялася найбуйнейшым дзяржаўным утварэннем у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Гэтыя дзяржавы фармальна знаходзіліся ў падначаленні імператара і імперскага сойма, але фактычна валодалі поўнай незалежнасцю. Дваранства было неаднароднае па складзе і знаходзілася ў залежнасці ад князёў ці ад імператара; гарадское насельніцтва складалася з патрыцыянскіх сем'яў, гарадскіх бюргераў, чаляднікаў і вучняў, залежных ад майстроў. Сяляне былі галоўным чынам прыгоннымі. У параўнанні з іншымі краінамі, такімі як Англія і Францыя, Германію можна было назваць эканамічна, сацыяльна і палітычна адсталай.
Напалеонаўскія войны перакроілі карту Германіі: з 51 вольнага горада Напалеон пакінуў усяго пяць, астатнія ж былі перададзены дзясятку найбуйнейшых дзяржаў. Той жа лёс спасціг сотні дробных княстваў, царкоўныя валадарствы і землі імперскіх рыцараў. Пры падпісанні дамовы аб стварэнні Рэйнскага саюза 12 ліпеня 1806 года 16 паўднёва- і заходнегерманскіх княстваў афіцыйна абвясцілі пра свой выхад з рэйху і аб'яднанне ў канфедэрацыі пад патранажам Напалеона. Перад падпісаннем Напалеон паставіў перад удзельнікамі 24-гадзінны ультыматум, пры якім у выпадку адмовы ад падпісання французскія войскі мусілі быць уведзены ў паўднёва- і заходнегерманскія землі. Праз некалькі дзён пасля складання дамовы аб Рэйнскім звязе Франц II, які стаў у 1804 годзе імператарам Аўстрыйскай імперыі, зрокся ад пасаду Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі і абвясціў пра яе скасаванне. Гэта было таксама выкананнем ультыматуму Напалеона. Да 1808 года да Рэйнскага саюза далучыліся яшчэ 23 нямецкіх дзяржавы. Ужо з прычыны паразы Прусіі супраць Францыі ў бітве пры Ене ў яго склад увайшлі шматлікія цэнтральна- і паўночнагерманскія дробныя дзяржавы. У 1808 годзе Рэйнскі саюз дасягнуў сваіх найвялікшых памераў. Ён ахопліваў чатыры каралеўствы, пяць вялікіх герцагстваў, трынаццаць герцагстваў, сямнаццаць княстваў, а таксама незалежныя ганзейскія гарады Гамбург, Любек і Брэмен. Апошнім да Рэйнскага саюза далучыўся князь Ангальт-Дэсау і атрымаў у адказ тытул герцага. Убаку засталіся толькі Прусія, Аўстрыя, залежнае ад Даніі герцагства Гольштэйн і Швецкая Памеранія. У 1810 годзе вялікія часткі паўночнай Германіі, якія ўключаюць вусці Эмса, Везера і Эльбы, былі анексаваныя непасрэдна напалеонаўскай Францыяй, каб лепш кантраляваць кантынентальную блакаду Англіі.
Рэйнскі саюз быў у значнай меры ваенным альянсам, а яго члены былі абавязаны даваць Францыі шматлікія ваенныя кантынгенты. У адказ шматлікія з іх былі падняты ў статуце (Бадэн, Гесэн-Дармштат, герцагствы Клевэ і Берг сталі вялікімі герцагствамі, а Вюртэмберг і Баварыя — каралеўствамі), а таксама дасягнулі парой буйнага пашырэння сваіх валадарстваў. Прыязным сабе Рэйнскім саюзам Напалеон стварыў значную буферную прастору на паўночным усходзе Францыі. Ад рашэнняў Напалеона Рэйнскі саюз залежаў не толькі ў ваеннай сферы, але, у рамках кантынентальнай блакады Англіі, і ў гандлёвай палітыцы. Паводле дамовы Рэйнскі саюз мусіў мець агульныя канстытуцыйныя органы, што аднак неўзабаве было адкінута з прычыны імкнення буйнейшых членаў саюза да самастойнасці. Бундэстаг, арганізаваны галоўным князем Карлам Тэадорам фон Дальбергом, так і не сабраўся, паколькі ў ім адмаўляліся ўдзельнічаць першым чынам Вюртэмберг і Баварыя. У 1813 годзе, пасля паразы Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам, Рэйнскі саюз распаўся. На сённяшні момант адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць, з'яўляецца княства Ліхтэнштэйн. Аўстрыя і Прусія ў складзе Шостай кааліцыі прынялі ўдзел у перамозе над Напалеонам, якая давала Германіі новы шанец да аб'яднання. Члены саюзаУ наступных табліцах пералічаныя члены Рэйнскага саюза з датамі ўступа і выстаўлянымі ваеннымі кантынгентамі (у дужках): [2] Каралеўствы і вялікія герцагствы
Княствы і герцагствы
Карты
Зноскі
|