СамнійСа́мній, састарэлае — Самніум (лац.: Samnium, грэч. Σαυνιτῶν, оскская: Safinim) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі, населеная пераважна групай італійскіх плямёнаў самнітаў (гірпіны, пентрыі, карацэны). Тэрыторыя Самнія знаходзілася паміж Апуліяй, Луканіяй, Кампаніяй, Лацыем, Піцэнам і абласцямі марсаў і іншых невялікіх народаў. Найбуйнейшымі гарадамі Самнія былі Эзернія, Бавіян і Беневент. Самній быў слабаразвітай вобласцю з гарыстым рэльефам і невялікай колькасцю ўрадлівых зямель. У сувязі з гэтым асновай эканомікі Самнія была жывёлагадоўля. На тэрыторыі Самнія праходзілі буйныя бітвы Самніцкіх войн і Саюзніцкай вайны. Падчас грамадзянскай вайны 83—82 да н.э. самніты аказвалі ўпартае супраціўленне Суле, і за гэта Сула раздаў шматлікім са сваіх ветэранаў зямлі ў Самніі, папярэдне адабраўшы іх у самнітаў[1]. Зноскі
|