Свята-Міхайлаўская царква (Расна)
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча. ГісторыяПабудавана ў 1991—1997 гадах з цэглы. У 1867 годзе на гэтым месцы існаваў мураваны Троцкі храм, створаны архітэктарам К. Гросманам. Насупраць царквы знаходзіцца капліца, якая была пабудавана ў XX стагоддзі з цэглы. Капліца з’яўляецца помнікам народнага дойлідства. Кампактная 4-гранная пабудова пад шатровым дахам з макаўкай і лучковым уваходным праёмам. АрхітэктураВырашана ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У аснове падоўжна-восевай кампазіцыі храма — цэнтрычны 4-гранны аб’ём малітоўнай залы, завершаны 5-купаллем. Праз кароткую трапезную да якога далучана ўзведзеная над прытворам 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнай сцяны далучаны 3 паўкруглыя апсіды са сферычнымі пакрыццямі. Бакавыя фасады падзелены на 3 праслы з закамарамі, прарэзанымі вузкімі і высокімі арачнымі аконнымі праёмамі[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|