Секст Эмпірык
Секст Эмпірык (Σέξτος Εμπειρικός, пачатак II стагоддзя) — старажытнагрэчаскі ўрач і філосаф, прадстаўнік класічнага антычнага скептыцызму. Жыў у Александрыі і Афінах. Яго творы «Піронавы палажэнні» (Πυῤῥώνειοι ὑποτύπωσεις) і «Супраць вучоных» (Adversus Mathematicos) з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі па філасофіі антычнага скептыцызму. У іх згадана шмат сведчанняў і фрагментаў з вучэнняў філосафаў, чые творы не захаваліся. Увесь цыкл «Супраць вучоных» шматлікія дзеляць на дзве часткі, з якіх адну называюць «Супраць дагматыкі», а другую «Супраць асобных навук». Кнігі «Супраць дагматыкі», аб'ядноўваючыся з іншым цыклам «Супраць вучоных», звычайна ў навуцы называюцца такімі лічбамі: «Супраць логікі» называецца VII і VIII (так як у гэтым трактаце дзве кнігі), «Супраць фізікаў» — IX і X (па той жа прычыне) і «Супраць этыкаў» — XI (у гэтым трактаце толькі адна кніга і змяшчаецца). Што ж тычыцца кніг, накіраваных супраць асобных вучоных, то яны адпаведна абазначаюцца рымскімі лічбамі I—VI: «Супраць граматыкаў» — I, «Супраць рытораў» — II, «Супраць геаметраў» — III, «Супраць арыфметыкаў» — IV, «Супраць астролагаў» — V, «Супраць музыкантаў»- VI. Звычайна, аднак, кнігі «Супраць дагматыкаў» з прычыны іх філасофскай прынцыповасці друкуюцца раней кніг супраць асобных навук. Таму першыя і самыя прынцыповыя кнігі з усяго цыкла «Супраць вучоных» пазначаюцца лічбамі VII—XI, а кнігі супраць асобных навук пазначаюцца лічбамі I—VI. Зноскі
Літаратура
|