Сенненскі замак
Сенненскі замак — колішні замак у горадзе Сянне Віцебскай вобласці. Знаходзіўся на тэрыторыі, дзе цяпер размешчаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Замак знаходзіўся на шляхах ваенных сутычак паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. Падчас Паўночнай вайны быў разбураны. АпісаннеПабудаваны ў 1573 годзе Дзмітрыем Сапегам і высіўся на ўзгорку, які гараджане называлі Замкавай гарой. Абапал узвышша быў выкапаны роў, запоўнены вадой, што паступала з рэчкі. Цераз роў быў перакінуты пад’ёмны мост, на гары знаходзіўся двухпавярховы дом-палац. Аб збудаванні І. Слюнькоў піша ў кнізе «Архітэктура Верхняга Падняпроўя»: «Замак Сянно, заснаваны Дзмітраком Сапегам, уяўляе з сябе комплекс, падобны класічнаму ўзору ў трактатах XVI—XVII стст. „палаццаінфортэцца“, дзе палацавыя збудаванні самі па сабе былі пазбаўлены абарончых функцый, але абводзіліся сістэмай фартыфікацыйных збудаванняў. Сенненскі панскі дом з двума флігелямі займаў сіметрычнае становішча на квадратнай плошчы 80х80 м, абведзены па перыметры глыбокім ровам, запоўненым вадой. Двума мастамі ўздоўж папярэчнай асі замак з аднаго боку быў звязаны з выраўненым берагам возера, з другога — з жывапісным берагам става, штучна створанага на рэчцы, што ўпадае ў возера. Планіровачная сувязь замка з пасадам трымалася з дапамогай вуліцы-моста, якая ішла ад вугла Замкавай плошчы да рынку». У часы Паўночнай вайны 1700—1721 гадах шведскія войскі з абозу генерала Левенгаўпта ішлі з Рыгі да Чарэі на злучэнне з войскамі караля Карла XII разрабавалі і разбурылі замак Сянно. Пасля вайны замак не быў аднаўлёны. Замкавая гара была зруйнавана пра будаванне дарогі на Касцёлку і з яе зямлі рабіць падсыпку. Неабходнасць у такой дарозе ўзнікла пасля таго, як з’явілася чыгуначная станцыя Багушэўская ў 1903 годзе і патрэбы злучэння яе з дарогай з Сянно[1]. ГалерэяЗноскіЛітаратура
|