Скідзельскі раён
Скі́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Скідзель. ГісторыяСкідзельскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 11 сельсаветаў:
Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Азёры і рабочы пасёлак Лунна. 25 лістапада 1940 года да Скідзельскага раёна былі таксама далучаныя Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы скасаванага Парэцкага раёна. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Лаўненскі і Стралецкі сельсаветы. 16 снежня 1955 года рабочы пасёлак Лунна і гарадскі пасёлак Азёры набылі статус вёсак. 5 красавіка 1960 года Дубненскі сельсавет быў перададзены ў склад Мастоўскага раёна. 25 лютага 1961 года Жыліцкі сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі. 23 мая 1962 года да раёна далучаны Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына з Астрынскім пассаветам Шчучынскага раёна[1]. 25 снежня 1962 года раён быў скасаваны, Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і Астрынскі пассавет вернуты Шчучынскаму раёну; Абухаўскі, Азёрскі, Багатырэвіцкі, Берштаўскі, Глінянскі, Жытомлеўскі, Лунненскі, Наварудскі, Русінавецкі і Скідзельскі сельсаветы перададзены Гродзенскаму раёну. Крыніцы
Літаратура
|