Смаленск (Смаленск-Цэнтральны) — вузлавая чыгуначная станцыя Смаленскага рэгіёна Маскоўскай чыгункі, якая знаходзіцца ў горадзе СмаленскуСмаленскай вобласці. Складаецца з двух вакзальных будынкаў (вакзала для прыгарадных цягнікоў і чыгуначнага вакзала для цягнікоў далёкага накіравання) і платформ, злучаных пешаходным мостам.
Станцыя абсталявана касамі і турнікетамі. Навесы адсутнічаюць.
Ад станцыі адпраўляюцца цягнікі прыгараднага паведамлення па напрамках да станцый Вязьма, Уладзімірскі Тупік, Чырвонае, Рудня, Бранск-1, Сошна, Рослаў I. На станцыі спыняюцца ўсе цягнікі далёкага накіравання, якія прыбываюць з Санкт-Пецярбурга, Вязьмы, Калінінграда, Вільнюса, Мінска, Брэста, Оршы, Гродна, Магілёва і інш.[2] Недалёка ад станцыі знаходзіцца Смаленскае лакаматыўнае дэпо[3].
Гісторыя
Адкрыта ў 1870 годзе ў складзе першага пускавога ўчастка Масква — Смаленск. З 1896 года (адкрыццё лініі Духаўская — Раненбург) стала вузлавой.
У 2009 годзе на паўднёвым боку (недалёка ад Калгаснай плошчы) адкрыты прыгарадны тэрмінал.