Спадарожнікі МарсаУ планеты Марс ёсць два спадарожніка: Фобас (грэч. φόβος «страх») і Дэймас (грэч. δείμος «жах»). Абодва спадарожніка круцяцца вакол сваіх восяў з тым жа перыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернутыя да планеты адным і тым жа бокам. Прыліўное ўздзеянне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ўрэшце прывядзе да падзення спадарожніка на Марс. Насупраць, Дэймас аддаляецца ад Марса. Абодва спадарожніка маюць форму, якая набліжаецца да трохвосевага эліпсоіда, Фобас (26,6×22,2×18,6 км) некалькі большы за Дэймаса (15×12,2×10,4 км). Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за кошт таго, што большасць кратараў пакрыта тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, на Фобасе, бліжэйшым да планеты і больш масіўным, рэчыва, выкінутае пры ўдарах метэарытаў, або наносіла паўторныя ўдары па паверхні, або падала на Марс, у той час як на Дэймасе яно доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова асаджалася, хаваючы няроўнасці рэльефу. Цікавыя фактыНаяўнасць двух спадарожнікаў у Марса больш за за 150 гадоў да іх афіцыйнага адкрыцця выпадкова «прадказаў» Дж. Свіфт у адной са сваіх кніг пра Гулівера.
У яго часы Фобас і Дэймаса не былі вядомыя, і пісьменнік такім чынам сатырычна апісаў астраномаў Лапуты. Адно з тлумачэнняў — тэорыя пра павелічэнне колькасці спадарожнікаў па меры аддалення ад Сонца. У Зямлі — спадарожнік Месяц, у Юпітэра — чатыры спадарожніка (вядомых на той момант), у Сатурна — пяць. Адпаведна, у Марса павінна быць два. Калі ўлічыць, што на той момант лічылася, што паміж Марсам і Юпітэрам ёсць планета Фаэтон, то ў «прадказанні» няма дзіва. Гл. таксамаСпасылкі
|