Спаск-Разанскі
Спаск-Разанскі[1] (руск.: Спасск-Рязанский) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Спаскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 7,9 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1629 годзе. Горад размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 55 км ад Разані, насупраць гарадзішча Старая Разань. ГісторыяЗаснаваны на месцы сяла Спаскае, якое існавала ў 15 стагоддзі. Пасля заснавання Спаскага Зарэцкага манастыра сяло стала яго вотчынай, гэта значыць сяляне, якія жылі ў ім, плацілі манастыру чынш. Манастыр у 1651 годзе прыпісаны да Звенігародскага Савіна-Старажэўскага манастыра, у 1764 годзе скасаваны і звернуты ў прыхадскую царкву. Спаскае перастала быць манастырскім вотчынным сялом і зажыло самавызначэннем у складзе Разанскага павета Маскоўскай губерні. У 1778 годзе ўказам імператрыцы Кацярыны II была ўтворана Разанская губерня, і Спаск атрымаў статус павятовага горада ў яе складзе. У 1929 годзе да імя «Спаск» было дададзена «Разанскі», каб адрозніваць яго ад Спаска-Дальняга і іншых. Эканоміка: гарбарня, хлебакамбінат, завод металавырабаў, швейная фабрыка, фабрыка па вытворчасці мяккай мэблі. Вядомыя асобы
Зноскі
|