У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Ірландыя значыцца 2 найменні (на 2012 год), што складае 0,2 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Абодва аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым адзін з іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i). Комплекс на рацэ Бойн, які актыўна даследуецца навукоўцамі[1], складаецца з некалькіх аб'ектаў, найбуйнейшыя з іх таксама прадстаўлены ў спісе.
Спіс
У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў храналагічным парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Манастырскі горад Клонмакнайс і яго культурны ландшафт ірл.: An Chathair mainistreach i gCluain Mhic Nóis agus a Tírdhreacha Cultúrtha англ.: The Monastic City of Clonmacnoise and its Cultural Landscape
Каралеўскія месцы Ірландыі: Скала Кашэл, Дун-Эйлін, Узгорак Уснех, Рат Круахан, Узгорак Тара ірл.: Tá an Láithreáin Ríoga na hÉireann: Caiseal, Dún Ailinne, Hill of Uisneach, Coimpléasc Ráth Cruachan, agus Tara Coimpléasc англ.: The Royal Sites of Ireland: Cashel, Dún Ailinne, Hill of Uisneach, Rathcroghan Complex, and Tara Complex
У красавіку 2010 года спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Ірландыі быў значна абноўлены. Пасля абнаўлення шэраг аб'ектаў быў выключаны са спісу кандыдатаў (Нацыянальны парк Кіларні, Балота Клара), шэраг пунктаў аб'яднаны ў адну заяўку (напрыклад, Кейдскія палі і Паўночна-заходнія балоты Мея), некаторыя заяўкі былі абноўлены (Клонмакнайс, Заходнія каменныя фарты, Бурэн). Ніжэй прыведзены спіс з аб'ектаў, якія з'яўляліся кандыдатамі ў перыяд з 1992[5] па 2010 год (за выключэннем Тары, якая была кандыдатам з 2009 года[6]), і не былі ўключаны ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА ў аб'ёме, прадстаўленым у зыходнай заяўцы.
↑Irish Department of the Environment, Heritage & Local Government. Latest World Heritage News(англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2008. Праверана 2 лютага 2009.