Спіс кіраўнікоў Брандэнбурга Герб маркграфаў Брандэнбурга
Маркграф Паўночнай маркі Альбрэхт Мядзведзь у крывавых баях захапіў (11 ліпеня 1157 ) славянскую крэпасць Бранібор , і такім чынам заснаваў новую дзяржаву на славянскіх землях. Упершыню ён назваў сябе маркграфам Брандэнбурга (Adelbertus Die gratia marchio in Brandenborch ) у дакуменце ад 3 кастрычніка 1157 . Таму 1157 год лічыцца фактычным годам заснавання маркі Брандэнбург .
Асканіі
1157 -1170 : Альбрэхт I Мядзведзь (каля 1100 —1170 ) — граф Баленштэта і Ашэрслебена 1123 —1170 ), маркграф Лужыцкай маркі 1124 —1131 , маркграф Паўночнай маркі 1134 —1157 , граф Орламюндэ каля 1134 —1170 , 1-ы маркграф Брандэнбурга 1157 —1170 , герцаг Саксоніі 1138 —1141
1170 -1184 : Атон I (каля 1128—1184), маркграф Брандэнбурга з 1170, сын папярэдняга
1184 -1205 : Атон II (пасля 1147—1205), маркграф Брандэнбурга з 1184, сын папярэдняга
1205 -1220 : Альбрэхт II (каля 1150—1220), граф Арнебурга з 1184, маркграф Брандэнбурга з 1205, брат папярэдняга
1220 -1266 : Ёган I (каля 1213—1266), маркграф Брандэнбурга з 1220 (сумесна з братам Атонам III), сын папярэдняга
1220 -1267 : Атон III Набожны (1215—1266), маркграф Брандэнбурга з 1220 (да 1266 сумесна з братам Іаанам I), брат папярэдняга
У 1267 годзе марка была падзелена на 2 часткі, якія кіраваліся прадстаўнікамі дзвюх ліній Брандэнбургскай галіны Асканіяў.
Маркграфы ў Штэндалі
Асканіі, Іаанаўская лінія Брандэнбургскай галіны.
Кіравалі ў частцы Брандэнбургскай маркі са сталіцай у Штэндалі .
Асканіі, Іаанаўская лінія Брандэнбургскай галіны.
Маркграфы ў Зальцведэлі
Асканіі, Атонаўская лінія Брандэнбургскай галіны.
Кіравалі ў часткі Брандэнбургскай маркі са сталіцай у Зальцведэлі .
1267 —1268 : Ёган III (1244—1268), маркграф у Зальцведэлі з 1267, сын Атона III
1267 —1298 : Атон V Доўгі (пам. 1299), маркграф у Зальцведэлі з 1267, брат папярэдняга
1268 /1269 —1300 : Альбрэхт III (пам. 1300), маркграф у Зальцведэлі з 1268/1269, брат папярэдняга
1280 —1303 : Атон VI (пам. 1303), маркграф у Зальцведэлі з 1280, брат папярэдняга
1295 —1308 : Герман I (пам. 1308), маркграф у Зальцведэлі з 1295, сын Атона V
1308 —1317 : Ёган V (1302—1317), маркграф у Зальцведэлі з 1308 (самастойна з 1314), сын папярэдняга
Уладанні атрымаў у спадчыну маркграф Вальдэмар з Іаанаўскай лініі.
Брандэнбургская марка ў 1320 годзе
Асканіі
У 1319 годзе ўсе ўладання ў Брандэнбургу атрымаў у спадчыну Генрых I, маркграф Ландсберга.
Вітэльсбахі
Пасля згасання дынастыі Асканіяў у Брандэнбургу марка перайшла пад кіраванне імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1323 годзе імператар Людвіг IV Баварскі перадаў яе свайму сыну Людвігу.
Вітэльсбахі
Паводле Залатой булы , выдадзенай імператарам Карлам IV у 1356 годзе, маркграфы Брандэнбурга атрымалі тытул курфюрста .
1356 —1365 : Людвіг II (1328—1365), герцаг Баварыі (Людвіг VI) з 1347, маркграф Брандэнбурга з 1351, курфюрст Брандэнбурга з 1356
1365 —1373 : Атон VII Гультаяваты (1346—1379), герцаг Баварыі (Атон V) з 1347, курфюрст Брандэнбурга 1365—1373
У 1373 годзе паводле дагавора ў Фюрстэнвальдэ Атон VII прадаў Брандэнбург імператару Карлу IV , які прызначыў курфюрстам свайго сына Венцэля.
Люксембургі
1373 —1378 : Венцэль (1361—1419), сын імператара Карла IV, курфюрст Брандэнбурга 1373—1378, герцаг Люксембурга (Венцэль II) з 1383, кароль Чэхіі (Вацлаў IV) з 1363, рымскі кароль 1376—1400
1378 —1388 : Сігізмунд (1368—1437), брат папярэдняга, курфюрст Брандэнбурга 1378—1388, 1411—1415, герцаг Люксембурга з 1419, кароль Германіі з 1410, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1433, кароль Чэхіі 1419—1421, 1436—1437, кароль Венгрыі з 1386
1388 —1411 : Ёст (1351—1411), пляменнік імператара Карла IV, маркграф Маравіі з 1375, курфюрст Брандэнбурга з 1388, антыкароль Германіі з 1410, герцаг Люксембурга з 1388
1411 —1415 : Сігізмунд (1368—1437) (другі раз)
Гогенцолерны
30 красавіка 1415 года на Канстанцкім саборы імператар Сігізмунд , які валодаў Брандэнбургам, ва ўзнагароду за паслугі аказаныя яму бургграфам Нюрнберга Фрыдрыхам VI Гогенцолернам , падараваў апошняму тытулы маркграфа і курфюрста Брандэнбурга, з абмоўкай, што можа ўзяць у яго маркграфства, выплаціўшы 400000 гульдэнаў.
1415 —1440 : Фрыдрых I (1370—1440), бургграф Нюрнберга (Фрыдрых VI) з 1397, маркграф і курфюрст Брандэнбурга з 1415
1440 —1470 : Фрыдрых II Жалезны Зуб (1413—1471), курфюрст Брандэнбурга 1440—1470, сын папярэдняга
1470 —1486 : Альбрэхт III Ахіл (1414—1486), маркграф Брандэнбург-Ансбаха з 1440, маркграф Брандэнбург-Кульмбаха з 1464, курфюрст Брандэнбурга з 1470, брат папярэдняга
1486 —1499 : Іаан I Цыцэрон (1455—1499), курфюрст Брандэнбурга з 1486, сын папярэдняга
1499 —1535 : Іаахім I Нестар (1484—1535), курфюрст Брандэнбурга з 1499, сын папярэдняга
1535 —1571 : Іаахім II Гектар (1505—1571), курфюрст Брандэнбурга з 1535, сын папярэдняга
1571 —1598 : Іаан Георг Эканом (1525—1598), курфюрст Брандэнбурга з 1571, сын папярэдняга
1598 —1608 : Іаахім III Фрыдрых (1546—1608), курфюрст Брандэнбурга з 1598, сын папярэдняга
1608 —1619 : Іаан III Сігізмунд (1571—1619), курфюрст Брандэнбурга з 1608, адміністратар Прусіі з 1611, герцаг Прусіі з 1618, сын папярэдняга
1619 —1640 : Георг Вільгельм (1595—1640), курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі з 1619, сын папярэдняга
1640 —1688 : Фрыдрых Вільгельм I Вялікі Курфюрст (1620—1688), курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі з 1640, сын папярэдняга
1688 —1713 : Фрыдрых III (1657—1713), курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі з 1688, 1-ы кароль Прусіі (Фрыдрых I) з 1701, сын папярэдняга
У 1701 годзе Фрыдрых III прыняў тытул «кароль Прусіі», заснаваўшы каралеўства Прусія , у склад якога ўвайшла і Брандэнбургская марка.
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі