Герцагі
Тытул герцагаў Прусіі (ням.: Herzog von Preußen) насілі спадчынныя кіраўнікі Прускага герцагства ва Усходняй Прусіі ў 1525—1701 гадах. Яны паходзілі выключна з нямецкай дынастыі Гогенцолернаў. Заснавальнікам Прускага герцагства быў вялікі магістр каталіцкага Тэўтонскага ордэна Альбрэхт, які пасля няўдалай вайны з палякамі і пад уплывам Рэфармацыі ліквідаваў ордэнскую дзяржаву, ператварыўшы яе ў герцагства і ўвёў лютэранства. Прускае герцагства лічылася ленам Кароны Польскай, а прускія герцагі абавязкова прыносілі васальную прысягу польскім каралям. У 1618 годзе, пасля смерці другога герцага Альбрэхта-Фрыдрыха, лінія прускіх Гогенцолернаў згасла, а тытул з герцагствам перайшоў да брадэнбургскіх маркграфаў з той жа дынастыі, сваякоў памерлага, што былі курфюрстамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У выніку ўтварылася новая дзяржава Брандэнбург-Прусія, кіраўнікі якой былі адначасова васаламі як германскіх імператараў (як маркграфаў Брандэнбурга), так і польскіх каралёў (як герцагаў Прусіі). Дзякуючы Патопу і Паўночнай вайне прускія герцагі дамагліся фармальнай незалежнасці Прускага герцагства ад Рэчы Паспалітай, што было пацверджана Вяляўска-Быдгашчцкім (1657) і Аліўскім (1660) трактатамі. У 1701 годзе апошні герцаг Фрыдрых змяніў свой тытул на каралеўскі, а герцагства ператварыў у каралеўства.
Герцагіні
Каралі
Прускія манархі з дынастыі Гогенцолернаў былі фактычнымі кіраўнікамі Прусіі з 1701 па 1918 гады. У 1701—1772 гадах яны валодалі толькі Усходняй Прусіяй і выкарыстоўвалі тытул кароль у Прусіі (ням.: König in Preußen), паколькі фармальным кіраўніком Прусіі лічыўся польскі кароль. У 1772 годзе, дзякуючы першаму падзелу Рэчы Паспалітай, прускі кароль Фрыдрых ІІ Вялікі захапіў Польскую Прусію (Заходнюю Прусію); аб’яднаўшы землі ўсёй гістарычнай Прусіі, ён змяніў манаршы тытул на кароль Прусіі (ням.: König von Preußen).З тых часоў Гогенцолерны афіцыйна ўжывалі гэты тытул да 1918 года. Акрамя гэтага, прускія каралі тытулаваліся маркграфамі Брандэнбурга, а таксама былі да 1806 года курфюрстамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1815 года Гогенцолерны лічыліся другімі па значнасці манархамі Германскага саюза пасля аўстрыйскіх імператараў. Пасля ўтварэння на базе Прусіі Германскай імперыі ў 1871 годзе, прускія каралі сталі нямецкімі імператарамі, але захоўвалі за сабой каралеўскі тытул.
Гл. таксама
Літаратура