Станюшкаўскі сельсавет
Станю́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Станюшкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Казарэзскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казарэзы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Станюшкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Станюшкі[1]. 24 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Старынкаўскага сельсавета перададзены вёскі Гілікі, Міхалова і Янаўшчына[2]. 27 сакавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зарачанскага (13 населеных пунктаў: Абрамаўшчына, Бакунова, Гілікі, Казарэзы, Міхалова, Навікоўшчына, Пакуці, Пліскоўшчына, Пятрова, Станюшкі, Ткачы, Хамічы, Янаўшчына) і Падневіцкага (12 населеных пунктаў: Антонава, Асінаўка, Баброўнікі, Беланоўшчына, Галабурды, Зуі, Макасічы, Ойцінава, Ратынцы, Суднікі, Шэлеўшчына, Юзафіна) сельсаветаў[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|