Стаход
Стаход (укр.: Стохід) — рака ў Валынскай вобласці Украіны, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 188 км. Вадазбор 3150 км². Сярэдні расход вады ў 15 км ад вусця 13,5 м³/с. АпісаннеПачынаецца на Валынскім узвышшы, цячэ па Верхняпрыпяцкай нізіне мноствам рукавоў і мяняючы рэчышча (адсюль і назва — сто хадоў). Рачная даліна ў верхнім цячэнні выразна акрэслена, шырынёй да 4—4,5 км, ніжэй невыразная, шырынёй да 7—10 км. Пойма двухбаковая, забалочаная; шырынёй ад 0,4 км у вярхоўях да 2,5 км у нізоўі. Рэчышча прасочваецца толькі ў верхнім цячэнні, дзе месцамі яго шырыня 20—25 м, глыбіня 0,5—1,5 м. Ніжэй с. Заячаўкі рака ўтварае шматлікія рукавы шырынёй 10—15 м (месцамі да 40—60 м), глыбіня да 8—10 м (на плёсах). Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавага. Разводдзе з сакавіка па май. Замярзае ў лістападзе — снежні, крыгалом ў сакавіку — пачатку красавіка. Асноўны прыток — Чараваха (справа). Водпарыёмнік асушальных сістэм. Каналам злучаны з возерам Чэрвішча. На працягу 50 км рэчышча Стахода паглыблена і выпраставана. У гісторыіНад ракой адбываліся жорсткія баі аўстрыйскіх, германскіх і расійскіх войскаў у час Першай сусветнай вайны. Літаратура
Спасылкі |