Share to:

 

Суніцкі трохвугольнік

«Суніцкі трохвугольнік» на карце.

Суніцкі трохвугольнік — умоўны раён на тэрыторыі Ірака на поўнач і захад ад Багдада, які атрымаў вядомасць падчас Іракскай вайны.

Паходжанне назвы

Назва з’явілася яшчэ да ўварвання ў краіну войскаў міжнароднай кааліцыі ў 2003 годзе. Яна пазначала тэрыторыю, на якой пераважае арабскае суніцкае насельніцтва[1][2] (на поўнач ад яе значную частку насельніцтва складаюць курды, а на подзень — арабы-шыіты). Прыблізнымі вяршынямі «суніцкага трохвугольніка» з’яўляюцца гарады Багдад, Тыкрыт і Эр-Рамадзі.

Вайна ў Іраку

У сувязі з баявымі дзеяннямі ў Іраку назва «суніцкі трохвугольнік» упершыню была згадана 10 чэрвеня 2003 года ў артыкуле «Нью-Ёрк Таймс», прысвечанай пачатку ў гэтым раёне амерыканскай ваеннай аперацыі «Peninsula Strike». Менавіта ў гэтым раёне партызанскія дзеянні супраць сіл кааліцыі ўпершыню набылі арганізаваны характар[3].

З сярэдзіны 2003 года да канца 2004 года «суніцкі трохвугольнік» з’яўляўся асноўнай апорай сіл супраціву[4]. Сярод суніцкага насельніцтва было дастаткова шмат прыхільнікаў зрынутага рэжыму Садама Хусейна, у той час як шыіты ў асноўным ставіліся да войскаў ЗША як да вызваліцеляў[крыніца?]. Горад Эль-Фалуджа доўгі час фактычна не кантраляваўся войскамі кааліцыі і стаў галоўнай базай для антыкааліцыйных сіл[5]

У лістападзе 2004 года войскі ЗША ўсталявалі кантроль над Фалуджай. Пасля гэтага цэнтр баявых дзеянняў паміж сіламі кааліцыі і партызанамі перамясціўся ў Эр-Рамадзі і далей на захад, да ірака-сірыйскай мяжы.

Гл. таксама

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya