Сяргей Данілавіч Сказкін
Сяргей Данілавіч Ска́зкін[4] (руск.: Сергей Данилович Сказкин; 19 кастрычніка 1890 — 14 красавіка 1973) — рускі і савецкі гісторык-медыявіст, доктар гістарычных навук (1936), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), акадэмік Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1947), Акадэміі педагагічных навук СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1970). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Новачаркаск. У 1908 годзе скончыў Данскі Імператара Аляксандра III кадэцкі корпус[5] і ў 1909 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1915 годзе і быў пакінуты на кафедры ўсеагульнай гісторыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1916 года выкладаў гісторыю ў жаночай гімназіі ў Маскве, у 1919—1922 гадах — у працоўнай школе № 96. У 1920—1923 гадах С. Д. Сказкін быў звышштатным выкладчыкам факультэта грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1923—1927 і 1929—1931 гадах дацэнт Педагагічнага інстытута ў горадзе Цвер, у 1924—1929 гадах — дацэнт кафедры новай гісторыі Захаду[6] этналагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. У 1932—1934 гадах С. Д. Сказкін не працаваў па стану здароўя[5]. У 1935—1941 гадах ён займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута, у 1935—1950 гадах выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). У 1935—1972 гадах прафесар, з 1949 года — загадчык кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1937—1962 гадах С. Д. Сказкін займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка сектара гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР (у 1946—1951 гадах — намеснік дырэктара інстытута)[5]. У 1945—1960 гадах прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС[5]. Памёр С. Д. Сказкін 14 красавіка 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[5]. Навуковая і грамадская дзейнасцьАсноўныя працы С. Д. Сказкіна па праблемах гісторыі сярэдніх вякоў (аграрныя адносіны, гісторыя сялянства ў Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі XVI—XVIII стагоддзяў.; ерэтычныя рухі; абсалютызм; Адраджэнне), па новай гісторыі заходнееўрапейскіх краін і гісторыі міжнародных адносін. З 1951 года быў членам Камісіі Акадэміі навук СССР па выданню літаратурных помнікаў, адказным рэдактарам зборніка «Сярэднія вякі». З 1954 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вопросы истории», прымаў удзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Всемирная история». З 1963 года быў членам Археаграфічнай камісіі пры Аддзяленні гісторыі Акадэміі навук СССР, з 1966 года — членам Праграмнай камісіі па грамадскіх навуках, з 1967 года намеснікам старшыні Бюро Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР[5]. У 1966 годзе вучоны падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна. ПамяцьУ 1974 годзе у гонар С. Д. Сказкіна адкрыта мемарыяльная дошка на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (скульптар Х. Б. Геваркян)[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|