Сімяон I
Сімяон I Вялікі (864 ці 865 — 27 мая 927) — князь Балгарыі з 893 года, з 918 года — цар. Трэці сын князя Барыса I, бацька Пятра I. Прыйшоў да ўлады пасля таго, як Барыс I зрынуў свайго сына Уладзіміра, які ўзначаліў паганскую рэакцыю. З імем цара Сімяона звязаны Залаты век балгарскай дзяржавы. Яго ваенныя кампаніі супраць Візантыйскай імперыі, венграў і сербаў, давялі балгарскую дзяржаву да тэрытарыяльнага апагею, параўнальнага толькі з эпохай Крум. Балгарыя ператварылася ў самую магутную дзяржаву на Балканах і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У яго часы Балгарыя распасціралася ад Будапешта, паўночных схілаў Карпат і Дняпра на поўначы да Адрыятычнага мора на захадзе, Эгейскага мора на поўдні і Чорнага мора на ўсходзе. Эпоха Сімяона I характарызавалася беспрэцэдэнтным культурным уздымам, названым пасля залатым векам балгарскай цывілізацыі. Зноскі
Літаратура
|