Таварыства ўзаемнага крэдыту (Мінск)
Таварыства ўзаемнага крэдыту (т.зв. «Польскі банк») — неафіцыйнага назва дома мешчаніна Фота; адзін з найбольш адметных будынкаў дасавецкага Мінска ў стылі мадэрн, які знаходзіўся на вуліцы Захар'еўскай у доме №59 (цяпер — праспект Незалежнасці, дом №17). Стаяў прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца левае крыло будынка Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь. ГісторыяУзведзены ў 1910-я гг. паводле праекта беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча і належаў мешчаніну Фоту. У доме ў 1910—1921 гг. знаходзілася Таварыства ўзаемнага крэдыту. У 1933—1934 гг. будынак быў рэканструяваны пад Мінскі ГУМ, а 28 мая 1934 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё крамы. Падчас Другой Сусветнай вайны быў нязначна пашкоджаны, зруйнаваны пры будаўніцтве ансамбля цэнтральнага праспекта ў 1944 г. Таварыства ўзаемнага крэдытуУ доме мешчаніна Фота з моманту пабудовы ў 1910 г. пачало арэндаваць памяшканні Таварыства ўзаемнага крэдыту (т.зв. «Польскі банк»). Таварыства ўзаемнага крэдыту было заснавана яшчэ ў 1893 г. членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і стала па сутнасці афіліраванай з Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі крэдытнай установай, бо ў склад Таварыства ўзаемнага крэдыту ўваходзілі ў асноўным буйныя і сярэднія мясцовыя землеўласнікі (галоўным чынам, каталікі). Напрыклад, у 1901 г. землеўласнікі ўсіх веравызнанняў складалі 80% членаў таварыства, а ў 1914 г. налічвала 1131 юрыдычную асобу. Максімальны памер крэдыту для асобы ці юрыдычнай установы дасягаў 25 тысяч рублёў. Па маштабам сваёй фінансавай дзейнасці таварыства складала канкурэнцыю для аддзяленняў агульнарасійскіх камерцыйных банкаў. Кіраўніцтва таварыстваСтаршыні
Літаратура
Спасылкі
|