Трыдэнцкі саборТрыдэ́нцкі сабо́р — XIX Усяленскі сабор, які адкрыўся 13 снежня 1545 года ў Трэнта (лац.: Tridentum) па ініцыятыве Папы Паўла III, галоўным чынам ў адказ на Рэфармацыю, і закрыўся там жа 4 снежня 1563 года, ў пантыфікат Пія IV. Быў адным з найважнейшых сабораў ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, так як ён збіраўся для таго, каб даць адказ рэфармацыйнаму руху. На саборы, акрамя іншага, адбылося пацвярджэнне Нікейскага сімвала веры, лацінскага перакладу Бібліі («Вульгаты»), прыняцце другакананічных кніг ў Біблію і Трыдэнцкага катэхізіса. Вялікае месца было нададзена сакрамэнту еўхарыстыі. Усяго было прынята 16 дагматычных пастаноў, якія пакрылі большую частку каталіцкай дактрыны. Колькасць Айцоў сабора (біскупаў і прэлатаў з правам голасу), якія ўдзельнічалі ў яго працы, вагалася: на першай сесіі прысутнічалі 34, а на дваццаць пятай і апошняй — 215. Ім дапамагалі тэолагі-кансультанты, сярод якіх былі знакамітыя дамініканцы Катарына і Сота, езуіты Лайнес і Сальмерон. Былі таксама запрошаныя пратэстанцкія багасловы, але яны адмовіліся прыняць удзел ў дэбатах.
Пастановы сабора былі пацверджаны 26 студзеня 1564 года ў буле «Benedictus Deus». Спасылкі
|