Трыніці-каледж (Кембрыдж)
Трыніці-каледж (англ.: Trinity College, каледж Святой Тройцы) — адзін з 31 каледжа Кембрыджскага ўніверсітэта. Найбуйнейшы каледж універсітэта паводле агульнай колькасці студэнтаў і выкладчыкаў[2], але па колькасці студэнтаў трохі саступае каледжу Хомертан таго ж універсітэта. У каледжа вельмі паважная рэпутацыя, многія члены брытанскай каралеўскай сям’і з’яўляліся яго выпускнікамі: кароль Эдуард VII, кароль Георг VI, прынц Генры, герцаг Глостэрскі і Чарлз, прынц Уэльскі. Трыніці-каледж мае вельмі моцныя акадэмічныя традыцыі, яго супрацоўнікі атрымалі 31 Нобелеўскую прэмію (з 83 прэмій, атрыманых усімі супрацоўнікамі ўніверсітэта). Сярод яго знакамітых выпускнікоў — Фрэнсіс Бэкан, Ісак Ньютан, лорд Байран, Бертран Расел і Уладзімір Набокаў. ГісторыяКаледж быў заснаваны каралём Генрыхам VIII у 1546 годзе ў выніку зліцця двух каледжаў — Майклхауса (заснаванага Херві дэ Стэнтанам у 1324 годзе), і Кінгс-хола (створанага па ўказе караля Эдуарда II у 1317 годзе і ператворанага па распараджэнні караля Эдуарда III у 1337 годзе). У той час Генрых VIII праводзіў секулярызацыю царкоўных і манастырскіх зямель. Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты былі таксама досыць багатымі, каб стаць аб’ектамі яго праследаванняў. Кароль правёў праз парламент закон, які дазваляў яму канфіскаваць маёмасць любога каледжа. Універсітэт скарыстаўся сваімі сувязямі з шостай жонкай караля — Кацярынай Пар. Каралева пераканала свайго мужа не закрываць іх, а стварыць новы каледж. Кароль загадаў сфарміраваць новы Трыніці-каледж на аснове некалькіх старых каледжаў і пансіёнаў. Большасць буйных будынкаў каледжа датуюцца XVI і XVII стагоддзеамі. Томас Невіл, які стаў главой каледжа ў 1593 годзе, істотна перабудаваў старыя будынкі і пабудаваў новыя. Апрача іншага, ён павялічыў і завяршыў Вялікі двор, пабудаваў тое, што цяпер называецца Дваром Невіла паміж Вялікім дваром і ракой Кам. Двор Невіла быў завершаны ў канцы XVII стагоддзя, калі па праекце знакамітага архітэктара Крыстафера Рэна была пабудавана Бібліятэка Рэна. Будынкі і тэрыторыі
Вядомыя выпускнікіЗм таксама: Катэгорыя:Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Зноскі
Спасылкі
|