Умберта Нобіле
Умберта Нобіле (італ.: Umberto Nobile; 21 студзеня 1885, Лаура, Каралеўства Італія — 30 ліпеня 1978, Рым, Італія) — італьянскі будаўнік дырыжабляў, даследчык Арктыкі, генерал. У 1928 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса. БіяграфіяУ 1926 годзе ўдзельнічаў у экспедыцыі Р. Амундсена ў якасці камандзіра дырыжабля «Нарвегія» ўласнай канструкцыі. У 1928 годзе кіраваў італьянскай экспедыцыяй да Паўночнага полюса на дырыжаблі «Італія», што пацярпеў катастрофу паблізу Шпіцбергена (з 8 членаў экспедыцыі, якія засталіся ў жывых, 7 чалавек былі выратаваны экспедыцыяй на ледаколе «Красін», Нобіле - шведскім лётчыкам Лундбаргам). У 1932-36 гадах Нобіле працаваў у Маскве ў якасці аднаго з вядучых канструктараў дырыжабляў. У 1939 годзе з'ехаў у ЗША; вярнуўся ў Італію пасля 2-й сусветнай вайны, выкладаў ва ўніверсітэце ў Неапалі. Зноскі
|