Share to:

 

Універсітэт імя Бар-Ілана

Універсітэт імя Бар-Ілана
іўр.: אוניברסיטת בר-אילן
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва іўр.: אוניברסיטת בר-אילן
Міжнародная назва англ.: Bar-Ilan University
Заснаваны 1955
Рэктар Amnon Albeck[d]
Студэнты 27 700
Краіна
Размяшчэнне Рамат-Ган
Сайт biu.ac.il
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Бар-Ілана (іўр.: אוניברסיטת בר-אילן, англ.: Bar-Ilan University) — ізраільская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Рамат-Ган. З'яўляецца другой па велічыні акадэмічнай установай у краіне.

Місія ўніверсітэта складаецца ў тым, каб спалучыць яўрэйскую традыцыю з сучаснымі тэхналогіямі і навукай, для чаго ўніверсітэт імкнецца выкладаць яўрэйскую спадчыну ўсім студэнтам, адначасова забяспечваючы акадэмічную адукацыю.

Універсітэт мае наступныя факультэты: факультэт дакладных навук, факультэт навук аб жыцці, факультэт сацыяльных навук, факультэт адукацыі, факультэт гуманітарных навук, факультэт юдаікі, факультэт медыцыны, факультэт інжынерыі і факультэт права. Існуе таксама спецыяльны факультэт міждысцыплінарных студый. Пры навучанні на ўзроўні бакалаўрыяту засваенне дзесяці курсаў па прадметах, звязаных з іудаікай, патрабуецца ад усіх студэнтаў.

Універсітэт названы ў гонар рабіна Меіра Бар-Ілана (першапачаткова Меіра Берліна), рэлігійнага сіянісцкага лідара, які стаў натхняльнікам для стварэння гэтай ВНУ. Ён лічыў, што існуе патрэба ва ўстанове, якая забяспечвала б падвойную праграму свецкіх акадэмічных студый і вывучэння Торы.

Спасылкі

Information related to Універсітэт імя Бар-Ілана

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya