Фенікс (сын Агенора)
Фе́нікс або Фо́йнікс або Фойнік (стар.-грэч.: Φοῖνιξ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] заснавальнік Фінікіі (фінікійскага царства). АпісаннеПаводле Гамера, бацька Еўропы[2]. Паводле паэта Асія, быў жанаты з Перымедай, іх дочкі Астыпалея і Еўропа[3]. Па найбольш распаўсюджанай версіі, Фенікс — сын цара Агенора[4] і Тэлефасы (або Дамно), брат Еўропы, Кадма і Кілікса[5] (або сын Бела, дзядзька Кадма[6]). Бацька Адоніса (паводле Гесіёда[7]). Жонка Касіяпея, дачка Карма[8]. Паводле Псеўда-Апаладора, сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы, брат Кадма, Кіліка і Еўропы. Пасля выкрадання Еўропы Зеўсам, Агенор адправіў сыноў на яе пошукі. Пераканаўшыся ў немагчымасці знайсці сястру, браты аселі ў розных краінах, заснаваўшы царскія дынастыі. Фенікс, пасяліўся ў Фінікіі[9]. Або адправіўся ў Афрыку і застаўся там, з-за чаго афрыканцы завуцца пунійцамі[10]. Зноскі
|