Фердынанд Чатлаш
Фе́рдынанд Ча́тлаш (славацк.: Ferdinand Čatloš, 7 кастрычніка 1895, Ліптаўскі Петар , Аўстра-Венгрыя — 16 снежня 1972, Марцін, ЧССР) — ваенны дзеяч Славакіі у перыяд марыянетачнага прагерманскага ўрада Іозефа Цісы (1939—1944), міністр нацыянальнай абароны, генерал. У час уварвання ў Польшчу камандаваў палявой арміяй «Берналак». Спрабаваў усталяваць кантакты з антыфашысцкім супраціўленнем і з Масквой, аднак савецкія прадстаўнікі паведамілі, што не маюць патрэбы ў паслугах «квіслінгаў»[5]. Пры нападзе на СССР — камандзір Славацкага экспедыцыйнага корпуса. Здаўся ў палон славацкім партызанам, перапраўлены ў СССР. Пасля вайны прысуджаны да 5 гадоў зняволення, аднак ужо ў 1948 годзе выпушчаны на свабоду, служыў чыноўнікам у горадзе Марцін. Памёр у 1972 і пахаваны на Народных могілках у горадзе Марцін. Зноскі
Спасылкі
|