Фолюш (Гродна)
Фолюш (ад слова фаляваць) — жылы раён у заходняй частцы Гродна каля Ласасянкі. Абмежаваны вуліцамі Лізы Чайкінай, Рэпіна, Фолюш, Яснапольская, вайсковай часткай і далінай ракі Ласасянка. Забудаваны вышыннымі дамамі. Парк Фолюш разбіты на месцы знесеных у 2016 годзе самавольна збудаваных дачаў і агародаў былых вайскоўцаў. На момант зносу агароды займалі больш за 17 га.[1] Частку раёна займае апусцелая вайсковая частка № 15. ГісторыяУзнік у другой палове XVIII стагоддзя як прамысловае прадмесце Гродна. На Ласасянцы з канца XVIII стагоддзя працавалі суконныя мануфактуры Антонія Тызенгаўза [2]. Іншая версія паходжання назвы – ад палатняных вадзяных млыноў – фолюшаў, якія тады размяшчаліся на рацэ Ласасянка.[3] Будынкі для воінскіх патрэб сталі будаваць тут яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. У 1989 годзе сюды з Германіі перавялі 6-ю гвардзейскую асобную танкавую дывізію.[4] У жніўні 1915 года, падчас германскага наступлення на Гродна, Фолюш стаў арэнай кровапралітных баёў. У савецкі час там размяшчаўся ваенны гарадок Гродзенскага гарнізона, у якім дыслакавалася 6-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада[5]. У раёне размешчаны помнік вязням лагера смерці «Шталаг 324», які існаваў у 1941−1943 гады на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Фолюш і займаў плошчу каля 50 га.[6] З пасляваеннага часу ваколіцы вайсковай часткі шчыльна засяляўся вайскоўцамі - галоўным чынам выхадцамі з РСФСР.[7] Пасля распаду СССР 6-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду рэарганізавалі ў 6-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду. Большая частка тэрыторыі вайсковай часткі аказалася непатрэбнай, у 2015 годзе многія будынкі перайшлі гораду. На 40 га аказалася размешчана некалькі дзясяткаў закінутых аб’ектаў.[4] Некаторыя здавалі ў арэнду. У 2020 на месцы былой вайсковай часткі вырашылі збудаваць жылыя дамы.[3] Новы мікрараён вырашылі забудоўваць з захаваннем існуючай інфраструктуры - асобных будынкаў і камунікацый, а таксама шматгадовых дрэваў. Уздоўж Ласасянкі запланаваная ландшафтна-рэкрэацыйная зона агульнага карыстання. Першыя дамы пачалі будаваць у верасні 2022 года.[8] Агульная плошча новага мікрараёна складзе 34 га. Там запланаваныя 16 шматкватэрных дамоў на 2050 кватэр. Вышыня будынкаў - ад 3 да 16 паверхаў. Запраектавана 10 буйнапанэльных дамоў, шэсць — маналітна-каркасных. Агульная плошча жылога фонду — звыш за 140 тыс. кв. м. Акрамя гэтага ў мікрараёне запланаваны дзіцячы садок на 230 месцаў і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння. Будаўніцтва падзялілі на чатыры чаргі. [9] Зноскі
Спасылкі
|