Фрыдрых Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі
Фры́дрых Мары́я Альбрэ́хт Вільге́льм Карл (ням.: Friedrich von Österreich-Teschen; 4 чэрвеня 1856, замак Грос-Зеелавіц, Жыдлаховіцэ, Маравія — 30 снежня 1936, Мадзьяравар) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі, военачальнік, галоўнакамандуючы аўстра-венгерскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Аўстрыйскі фельдмаршал (8 снежня 1914 года), германскі генерал-фельдмаршал (22 чэрвеня 1915 года). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда і эрцгерцагіні Лізаветы. Калі эрцгерцаг Карл Фердынанд памёр, Фрыдрыха і яго братоў Карла Стэфана і Яўгена ў 1874 годзе ўсынавіў яго дзядзька, фельдмаршал эрцгерцаг Альбрэхт. У 5-гадовым узросце запісаны лейтэнантам у Цірольскі егерскі полк, дзейсную службу пачаў 19 сакавіка 1871 года. У маі 1876 года пераведзены ў 42-і пяхотны полк. У 1877 годзе ўзведзены ў маёры і пераведзены ў 25-ы пяхотны полк. 15 верасня 1878 атрымаў чын падпалкоўніка і пераведзены ў 13-ы пяхотны полк. З 23 кастрычніка 1879 года — камандзір 18-га пяхотнага палка, палкоўнік. З 1882 года — генерал-маёр, камандзір 27-й пяхотнай брыгады, з 31 ліпеня 1886 года — 14-й пяхотнай дывізіі, з 31 ліпеня 1889 — V армейскага корпуса (Прэсбург). 8 кастрычніка 1878 года эрцгерцаг Фрыдрых ажаніўся з прынцэсай Ізабелай фон Круа-Дзюльмен (von Croy-Duelmen). У 1892 годзе ў іх нарадзілася восьмая дачка і толькі ў 1897 годзе з’явіўся спадчыннік. У лютым 1895 годзе наследваў пасля смерці эрцгерцага Альбрэхта тытул Цешынскага герцага і велізарныя зямельныя і прамысловыя валоданні, стаўшы адным з найбагацейшых людзей Аўстрыі. Яго маёнткі размяшчаліся ў Багеміі, Маравіі, Сілезіі і Венгрыі. Акрамя таго Фрыдрых валодаў і буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, ён быў адным з найбуйнейшых у Аўстрыі вытворцаў цыгар, брэндзі, цукру і малочных прадуктаў. Пра яго казалі, што «эрцгерцаг Фрыдрых поіць малаком усю Вену». Таксама быў вядомы як аматар мастацтва, мецэнат і калекцыянер карцін і манет. Нумізматычная калекцыя эрцгерцага была адной з найбуйнейшых у свеце[6]. З 11 красавіка 1905 года — генерал-інспектар узброеных сіл, з 25 чэрвеня 1907 года — галоўнакамандуючы ландвера. 11 ліпеня 1914 года эрцгерцаг Фрыдрых быў прызначаны галоўнакамандуючым узброеных сіл Аўстра-Венгрыі. Пасля смерці Франца-Іосіфа Фрыдрых 2 снежня 1916 года быў зняты з пасады імператарам Карлам I. Некаторы час ён заставаўся намеснікам галоўнакамандуючага, але ўжо 11 лютага 1917 года быў канчаткова адхілены ад камандавання. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі страціў большую частку сваіх маёнткаў. Выйшаў у адстаўку і з’ехаў у свае венгерскія маёнткі. У 1921 годзе прыняў венгерскае грамадзянства. ДзеціУ шлюбе з Ізабелай фон Круа нарадзіліся 1 сын і 8 дачок:
Эрцгерцаг Фрыдрых і яго жонка жадалі, каб адна з дачок стала жонкай эрцгерцага Франца Фердынанда. Але наследнік прастола ажаніўся марганатычным шлюбам з прыдворнай дамай эрцгерцагіні Ізабелы — графіняй Сафіяй Хотэк. Гэта прывяло да сваркі і ўскладніла ваенную кар’еру эрцгерцага Фрыдрыха. У 1914 годзе з-за канфліктаў з Францам Фердынандам ён быў вымушаны пакінуць вайсковую службу і вярнуўся толькі пасля гібелі прынца. Зноскі
Спасылкі |