Фукуока
Фукуо́ка (яп.: 福岡市 Фукуока-сі) — горад, вызначаны ўказам ўрада Японіі і буйны порт на паўднёвым захадзе Японіі; адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Фукуока. Значны індустрыяльны цэнтр. Плошча горада складае 341,70 км ², насельніцтва - 1.461.631 чалавек (1 чэрвеня 2010 г.), шчыльнасць насельніцтва - 4.277,53 чал./км². Горад Фукуока падзелены ракой Накагава на 2 часткі - Хаката (гандлёвая) і Фукуока (адміністрацыйная і дзелавая). Працуе метрапалітэн. ГісторыяЗ VII стагоддзя стаў вядомы гандлёвы горад Хаката, які размясціўся на ўсходнім беразе ракі Накагава. Горад вёў паспяховы гандаль з Кітаем. Напачатку XVII стагоддзя на заходнім беразе Накагавы даймё Нагамаса Курода пабудаваў замак. У 1889 годзе абедзве часткі горада было вырашана аб'яднаць пад агульнай назвай Фукуока, што азначае «шчаслівы ўзгорак»[3]. Паводле даследавання праведзеным брытанскім часопісам Monocle, Фукуока была прызнана лепшым горадам для шопінгу ў свеце[4]. Клімат
Зноскі
Спасылкі
|