Фёдар Пятровіч Талстой
Фёдар Пятровіч Талсто́й[8] (руск.: Фёдор Петрович Толстой; 10 (21) лютага 1783 — 13 (25) красавіка 1873) — рускі тэатральны мастак, жывапісец, графік, скульптар, медальер, педагог. БіяграфіяНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме ў 1792—1796 гадах, потым з 1898 года ў Марскім кадэцкім корпусе ў Санкт-Пецярбургу, з якога ў 1802 годзе выпушчаны мічманам. У 1804 годзе выйшаў у адстаўку. У 1804—1806 гадах наведваў медальерны клас Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе займаўся пад кіраўніцтвам І. П. Пракоф’ева[9]. У 1806 годзе прызначаны на службу ў Эрмітаж[9]. У 1810—1828 гадах медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара[9]. З 1825 года Ф. П. Талстой выкладаў у Акадэміі мастацтваў[8] — прафесар медальернага (з 1842 года) і скульптурнага (з 1849 года) класаў[10]. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі мастацтваў у 1828—1859 гадах[10], у 1859—1868 гадах таварыш (намеснік) прэзідэнта[8]. Загадваў мастацкім аддзяленнем мазаічнай установы Акадэміі мастацтваў (1851), кіраваў мастацкім аддзелам мазаічнага аддзялення (з 1852 года)[11]. Творчасць і грамадская дзейнасцьТворы Ф. П. Талстога вызначаюцца вытанчанасцю формы, паэтычным успрыманнем антычнасці, гарманічнасцю кампазіцыі і тонкасцю мадэліроўкі. Сярод твораў мастака барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера, 21 |медальён ў памяць Айчыннай вайны 1812 года і замежных паходаў рускай арміі ў 1813—1814 гадах, медаль «Народнае апалчэнне 1812», скульптуры, жывапісныя партрэты, акварэлі, выявы інтэр’ераў, нацюрморты, ілюстрацыі да паэмы І. Багдановіча «Душачка» і іншыя. Выканаў скульптуры для храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве[11]. Аўтар мемуараў[11]. Член Таварыства заахвочвання мастацтваў ў 1820—1871 гадах, Вольнае таварыства аматараў расійскай славеснасці (1817, ганаровы член-з 1820), сапраўдны член Прускай акадэміі мастацтваў у Берліне (1822), ганаровы член Курляндскага таварыства літаратуры і мастацтва (1825), ганаровы член Фларэнційскай Акадэміі мастацтваў (1846), ганаровы член Маскоўскага мастацкага таварыства (1851). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|