Фізічная сістэмаФізічная сістэма — аб'ект фізічных даследаванняў. Інакш кажучы, гэта нейкае мноства ўзаемазвязаных элементаў, якое аддзелена ад навакольнага асяроддзя і ўзаемадзейнічае з ім, як цэлае[1]. Пры гэтым пад элементамі разумеюць фізічныя целы ці іншыя фізічныя сістэмы. Узаемадзеянне фізічнай сістэмы з наваколлем, а таксама сувязь паміж яе складнікамі ажыццяўляецца з дапамогаю фундаментальных фізічных узаемадзеянняў (гравітацыя, электрамагнітнае ўзаемадзеянне, моцнае ўзаемадзеянне, слабае ўзаемадзеянне), ці ўзаемадзеянняў, якія зводзяцца да фундаментальных (трэнне, пругкасць, вага і інш.). Вылучэнне канкрэтнай сістэмы з наваколля залежыць ад канкрэтных мэт і задач даследавання. Прыклады фізічных сістэм: атам, атамнае ядро, галактыка, ідэальны газ, вагальны контур, матэматычны маятнік, Сонечная сістэма, цвёрдае цела, і пад. Віды фізічных сістэм
Поўнасцю замкнутая фізічная сістэма з'яўляецца абстракцыяй, якую выкарыстоўваюць пры пабудове мадэлей, прызначаных для разгляду ўнутраных працэсаў у фізічных сістэмах, калі вонкавыя сілы можна не ўлічваць. Але як вынікае з агульнай тэорыі сістэм[5], такая сістэма не мае ўваходаў і выхадаў. Таму яна ніяк не можа ўплываць на сваё наваколле, а знешні назіральнік не можа атрымаць ніякай інфармацыі аб такой сістэме.
Уласцівасці фізічных сістэмЧаста дзеянне наваколля на фізічную сістэму задаецца ў выглядзе палёў: электрычнага поля, магнітнага поля і г. д. Такія палі называюцца вонкавымі ў адрозненне ад палёў, якія ствараюцца целамі ў самой фізічнай сістэме. Іншымі відамі ўздзеянне на фізічную сістэму з'яўляюцца знешняе апраменьванне, асвятленне і г. д. Зноскі
|