Хвоя чорная
Хвоя чорная[1], Хвоя чорная аўстрыйская, Хвоя аўстрыйская[2] (Pinus nigra) — хваёвае дрэва; біялагічны від роду Хвоя (Pinus) сямейства Хваёвыя (Pinaceae). Батанічнае апісанне
Дрэва вышынёй 20—55 м, з пірамідальнай у маладых і парасонападобнай кронай у старых дрэў. Галіны на канцы больш ці менш узыходзячыя. Аднагадовыя парасткі шэра-бурыя. Кара чорна-шэрая, глыбокабарозная. Узрост дрэў можа дасягаць 600—800 гадоў. Ігліца даўжынёй 8—14 см, шырынёй 1,6—1,8 мм, цёмна-зялёная, слаба бліскучая або матавая, па дзве штукі ў пучку, цвёрдая, завостраная, прамая ці некалькі сагнутая, нярэдка скручаная. Шышкі яйкападобныя або некалькі падоўжаныя, даўжынёй 5—7,5 см, шырынёй 2—3,5 см, жоўта-карычневыя, бліскуча-шэра-бурыя, на кароткіх хвосціках, размешчаны на галінах гарызантальна, раскрываюцца на трэці год. Насенне падоўжана- яйкападобнае, даўжынёй 4—6 мм, шэрае, дробна-плямістае. Распаўсюджанне і экалогіяАрэал, па большай частцы, знаходзіцца ў паўночным Міжземнамор'і, ёсць некалькі раёнаў у Марока і Алжыры. Расце ў гарах, у асноўным на вапнавых глебах, радзей на прадуктах разбурэння магматычных парод. Падымаецца ў горы да вышыні ў 1400—1500 метраў. Лепш за ўсё расце на адкрытых, сонечных месцах, але можа пераносіць бакавое ацяненне. Расліна ветра- і засухаўстойлівая. ВыкарыстаннеВельмі дэкаратыўная і перспектыўная парода з-за ўстойлівасці ва ўмовах горада. Дзякуючы густому ахваенню і цёмнай афарбоўцы ствала стварае больш цяністыя насаджэнні, чым хвоя звычайная. Прыдатная для крайняга захаду, поўдня стэпавай зоны Паўночнага Каўказа. Зоны марозаўстойлівасці: ад 5b да больш цёплых.
КласіфікацыяВіды, па адных дадзеных, падзелены на два падвіды з трыма разнавіднасцямі у кожным: Pinus nigra subsp. nigra — усходняя разнавіднасць
Pinus nigra subsp. salzmannii — заходняя разнавіднасць
Па іншых — вылучаюць пяць падвідаў:
Зноскі
Спасылкі
|