Хельвіг Гольштэйнская
Хельвіг Гольштэйнская (ням.: Helvig von Holstein, шведск.: Helvig av Holstein; каля 1257, Ітцэха — паміж 1324 і 1326, Вестманланд) — прадстаўніца гальштынскага феадальнага роду Шаўэнбургаў, у замужжы — каралева Швецыі (1276—1290). БіяграфіяХельвіг была дачкой Герхарда I (1232—1290), графа Гольштэйн-Ітцэха і яго мужы Лізаветы Мекленбургскай (пам. каля 1280). 11 лістапада 1276 года ў Кальмары Хельвіг бярэ шлюб са шведскім каралём Магнусам I (1240—1290), каранаваным годам раней. Падчас вяселля ўспыхнуў моцны пажар, які знішчыў амаль увесь горад. 29 ліпеня 1281 года Хельвіг была афіцыйна каранавана, стаўшы першай каранаванай жонкай манарха ў гісторыі Швецыі. У гады свайго кіравання яна служыла ў Швецыі ўзорам каралевы і маці, аднак палітычна мала ўплывала на жыццё краіны. Пасля смерці свайго мужа Хельвіг перасяляецца ў маёнтак Давё каля Мунктарпа ў Вестманландзе, які быў падараваны ёй каралём пры шлюбе. Каралева пражыла там даўжэй, чым усе яе сыны, якія варагавалі адзін з адным у барацьбе за ўладу ў краіне. Сканала ў Давё паміж сакавіком 1324 і лютым 1326 года. Пахавана ў Стакгольме ў Рыдархольмскай царквы побач са сваім мужам і дачкой Рыкіцай. ДзеціУ Магнуса і Хельвіг нарадзіліся шасцёра дзяцей:
Зноскі
Спасылкі
|