Хонсю
Хо́нсю[1] (яп.: 本州 хонсю:), састрэлая гістарычная назва Хо́нда[1] (яп.: 本土, Хо́н-до) — самы вялікі востраў Японскага архіпелага. ГеаграфіяДаўжыня вострава 1300 км, шырыня вар'іруецца ад 50 да 230 км, яго сумарная плошча складае 230 500 км ², прыкладна 60 % усёй плошчы Японіі. Востраў Хонсю ледзь меншы за востраў Вялікабрытанія (Брытанскія астравы). Працягласць берагавой лініі 5450 км. Рэльеф Хонсю гарысты. Сярод гор шмат вулканаў. Найбуйнейшы з іх — гара Фудзі (3776 м.), з'яўляецца сімвалам Японіі. Дзякуючы ёй Хонсю з'яўляецца 7-м самым высокім востравам свету. Найбуйнейшая рака вострава — рака Сінана. Клімат Хонсю вельмі разнастайны — ад кантынентальнага на поўначы да субтрапічнага на поўдні. Горы вострава адказваюць за розніцу ў клімаце паўднёва-ўсходняй (ціха-акіянскай) і паўночна-заходняй (японскага мора) частак вострава. На Хонсю часта здараюцца землетрасенні, паколькі востраў знаходзіцца на стыку 3 фармацыйных пліт. Рэгіёны і прэфектурыВостраў умоўна падзелены на пяць рэгіёнаў, і ўключае 34 прэфектуры, уключаючы Токіа. Рэгіёны Цюгоку (заходні), Кансай (паўднёвы, на ўсход ад Цюгоку), Цюбу (цэнтральны), Канто (усходні) і Тахоку (паўночны). Таксама ў склад гэтых прэфектур уваходзяць некаторыя дробныя астравы, найбольш прыкметныя з іх астравы Агасавара, Садо, Ідзу-Осіма і Авадзі.
ГарадыНа востраве Хонсю размешчаны найбуйнейшыя японскія гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Кіёта, Хірасіма і інш. НасельніцтваДа канца XIX стагоддзя востраў засялялі таксама айны, якія былі цалкам выцеснены на востраў Хакайда японцамі[2]. Агульнае насельніцтва вострава — 100 000 000 чалавек (2010 год). Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
Information related to Хонсю |