Хорн (Нідэрланды)
Хорн (нідэрл.: Hoorn) — абшчына і горад у Нідэрландах. Размешчаны ў правінцыі Паўночная Галандыя. Населены пункт у гэтых мясцінах існаваў у 716 годзе. У 1357 годзе граф Галандыі Вілем V даў яму правы горада. Калі наступіў Залаты век Галандыі, то Хорн стаў базай Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Адсюль былі родам знакамітыя мараплаўцы Схаўтэн (які даў назву мысу Горн у гонар сваёй радзімы) і Кун. У XVIII стагоддзі горад прыйшоў у заняпад і ператварыўся ў невялікую рыбацкую вёску. У XIX стагоддзі горад ізноў адрадзіўся, стаўшы цэнтрам гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй для ўсёй Заходняй Фрызіі. З будаўніцтвам чыгунак горад ператварыўся ў важны транспартны вузел Паўночнай Галандыі. Пасля таго, як у 1932 годзе была пабудавана Афслёйтдэйк, Хорн пазбавіўся выхаду ў мора. Музей Заходняй Фрысландыі. Зноскі
|