Share to:

 

Цотнасць (фізіка)

Цо́тнасць у фізіцы — квантавы лік, які характарызуе сіметрыю хвалевай функцыі квантавай сістэмы пры люстраным адбіцці каардынат.

Захоўваецца пры моцных і электрамагнітных узаемадзеяннях (гл. прасторавая інверсія), вядзе да пэўных правіл адбору для электрамагнітнага выпрамянення атамаў і атамных ядраў, ядзерных рэакцый і рэакцый узаемаператварэнняў элементарных часціц. Пры слабых узаемадзеяннях прасторавая цотнасць парушаецца (захоўваецца камбінаваная цотнасць — здабытак прасторавай і зарадавай цотнасцей).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya