Цэнтральнаеўрапейскі час
Цэнтральнаеўрапейскі час (англ.: Central European Time, CET) уяўляе сабой адну з назваў часавога пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам (CEST) UTC+2 у якасці летняга часу. У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Венгрыя, Германія, Гібралтар, Данія, кантынентальная частка Іспаніі, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя), дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавога пояса UTC+1, а ўлетку — часавога пояса UTC+2. ГеаграфіяКруглы год па цэнтральнаеўрапейскім часе жывуць Алжыр і Туніс. Наступныя краіны і тэрыторыі выкарыстоўваюць цэнтральнаеўрапейскі час узімку паміж 1:00 UTC апошняй нядзелі кастрычніка і 1:00 UTC апошняй нядзелі сакавіка:
СінонімыЗ-за наяўнасці вялікай колькасці дзяржаў у гэтым поясе сустракаюцца і іншыя абазначэнні: |