Чарлстан (Паўднёвая Караліна)
Ча́рлстан (англ.: Charleston) — горад у паўднёва-ўсходняй частцы штата Паўднёвая Караліна, ЗША, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны на паўвостраве паміж вусцямі рэк Эшлі і Купер (паўднёвага рукавы ракі Санці), у глыбакаводнай бухты, вельмі зручнай для стаянкі суднаў. Буйны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Насельніцтва 127 999 жыхароў (2013 года). ГісторыяЧарлстан — першае англійскае паселішча ў Паўднёвай Караліне. Закладзена было ў 1670 годзе пад назвай Charles Towne («горад Карла») — у гонар караля Англіі Карла II. У 1680 годзе Чарлстан быў перанесены на сваё цяперашняе месца і стаў багацець на гандлі рысам і індыга. У 1722—1783 гадах стаў афіцыйна называцца Charles City and Port. Да 1775 года тут знаходзілася рэзідэнцыя губернатара Паўднёвай Караліны, а да 1790 года ён служыў сталіцай гэтага штата. На працягу першай паловы XIX стагоддзя Чарлстан — адзін з самых паспяховых гарадоў у паўднёвых штатах, найважнейшы баваўняны порт. У снежні 1860 года жыхары Чарлстана абвясцілі пра сэцэсію Паўднёвай Караліны ад ЗША. З захопу форта Самтэр у Чарлстанскай бухце пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША (зараз форт абвешчаны нацыянальным помнікам). З 10 ліпеня 1863 года па 18 лютага 1865 года горад знаходзіўся ў блакадзе. Са спробай прарваць гэту блакаду звязаны першы ў гісторыі эпізод паспяховага выкарыстання падводнай лодкі: H. L. Hunley патапіла шлюп USS Housatonic, але і сама загінула. Пазбавіўшыся свайго значэння ў якасці баваўнянага порта, Чарлстан сутыкнуўся з эканамічным спадам. У XX стагоддзі апорай мясцовай эканомікі была база ваенна-марскога флоту ЗША, якую пашыралі падчас абедзвюх сусветных войнаў. Закрыццё шэрагу абаронных прадпрыемстваў у 1993 годзе стала сур’ёзным ударам па горадзе. КліматГорад знаходзіцца ў вільготным субтрапічным клімаце (Cfa паводле класіфікацыі Кёпена) з мяккай зімой і спякотным, вільготным летам. На працягу ўсяго года выпадае вялікая колькасць ападкаў. Максімальная тэмпература паветра была зафіксавана 2 чэрвеня 1985 на ўзроўні 40 °C (104 °F), мінімальная 21 студзеня 1985 на ўзроўні −12 °C (10 °F). Ураганы з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для тэрыторыі летам і ранняй восенню, у верасні 1989 года тры чвэрці будынкаў пацярпелі ад напору ўрагана «Х’юга»; агульная сума шкоды наблізілася да 3 мільярдаў долараў.
СлавутасціГорад вядомы сваімі старадаўнімі дамамі і цэрквамі каланіяльнага перыяду, маляўнічымі вулачкамі і дворыкамі, а таксама садамі. Некалькі сядзіб плантатараў адкрыты для наведвання ў якасці музеяў. Сярод адукацыйных устаноў — муніцыпальны каледж (1770, першы ў ЗША), медыцынскі ўніверсітэт (1824) і ваенная школа (1842). Чарлстанскі музей (1773) — найстарэйшы музей у ЗША. Гарады-пабрацімыГл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|