Чыстапальскі раён
Чыстапальскі раён (татар.: Чистай районы, руск.: Чистопольский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі. Размешчаны ў цэнтральнай раўніннай частцы Татарстана, на левым беразе ракі Камы. Адміністрацыйны цэнтр — Чыстапаль. У Чыстапальскім раёне развіта сельская гаспадарка. ГеаграфіяЧыстапольскі раён размешчаны ў Заходнім Закам’і, у цэнтральнай раўніннай частцы Татарстана, на левым беразе Камы. Мяжуе на захадзе з Аляксееўскім раёнам, на паўночным захадзе — з Рыбна-Слабадскім, на паўночным усходзе — з Мамадышскім, на ўсходзе — з Ніжнякамскім, на паўднёвым усходзе — з Новашэшмінскім і на поўдні — з Аксубаеўскім раёнамі Татарстана. Агульная плошча — 1823 км². Працяг раёна з поўначы на поўдзень — 50 км, з захаду на ўсход — 58 км. У раёне ёсць запасы нафты, каменнага вугалю і іншых карысных выкапняў. Клімат умерана-кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −13 °C, ліпеня +19,5 °C. Зноскі |