Чэхі (племя)Чэхі — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое засяляла цэнтральную частку будучай Чэхіі/Багеміі, а менавіта, цэнтральную і ніжнюю Влтаву. Менавіта яно перадало чэшскаму народу сваю саманазву. Першапачаткова, яно займала параўнальна невялікія тэрыторыі, але было самым шматлікім. Межавала з дулебамі на поўдні, злічанамі і пшаванамі на ўсходзе, літамержычамі на поўначы і лучанамі на захадзе. Галоўны горад чэхаў знаходзіўся ў раёне сучаснай Прагі. У IX—X стагоддзі над племем чэхаў умацоўваецца ўлада дынастыі Пржэмысловічаў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў змагаліся з родам Слаўнікавічаў з племя злічан, а таксама з Вршоўцамі з племя лучан. Урэшце Пржэмысловічы сабралі ўсе суседнія чэшскія плямёны пад сваёй уладай і сфармавалі адзінае княства Чэхія. Літаратура
|