Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха
Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха (ням.: Eidgenössische Technische Hochschule Zürich, англ.: Swiss Federal Institute of Technology Zurich) — вышэйшая навучальная ўстанова з правамі ўніверсітэта ў Цюрыху ў Швейцарыі. Вышэйшая тэхнічная школа ў Цюрыху была заснавана 16 кастрычніка 1855 года і з'яўляецца самай прэстыжнай ВНУ Швейцарыі[2] ГісторыяПасля доўгіх дэбатаў у маладой канфедэратыўнай дзяржаве Швейцарыя, ці трэба заснаваць побач з існуючым кантанальнай яшчэ і федэральную вышэйшую навучальную ўстанову, 7 лютага 1854 года быў зацверджаны закон аб «федэральным політэхнічным вучылішчы ў сувязі з вучылішчам для вышэйшай вучобы дакладных, палітычных і гуманітарных навук» і вучылішча прыступіла да працы 16 кастрычніка 1855 года[3] ў Цюрыху. Але вучоба была абмежавана тэхнічнымі прадметамі, з прычыны таго, што каталіцкія, вясковыя кантоны, якія мелі свае ўніверсітэты, жадалі прадухіліць інтэлектуальны манапалізм пратэстанцкіх, гарадскіх кантонаў.[4] Новая навучальная ўстанова павінны былі размясціцца ў новым будынку. Кантон і горад Цюрых арганізавалі архітэктурны конкурс, у якім перамог нямецкі архітэктар Готфрыд Земпер. Новы будынак быў пабудаваны па яго праекце ў 1858—1864 гадах. Факультэты
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|