Share to:

 

Шкала Моаса

Шкала Мо́аса — шкала, якая створана для прыблізнага вызначэння цвёрдасці мінералаў.

Цвёрдасць мінералаў — іх супраціўленне разбурэнню паверхні пры мясцовых сілавых уздзеяннях. Вызначаюць па мінералагічнай шкале цвёрдасці драпаннем гранямі эталоннага мінералу.

Мінералагічная шкала цвёрдасці, цвёрдасць эталонных мінералаў:

  1. Тальк
  2. Гіпс
  3. Кальцыт
  4. Флюарыт
  5. Апатыт
  6. Артаклаз
  7. Кварц
  8. Тапаз
  9. Карунд
  10. Алмаз

Кожны наступны з мінералаў драпае вострым канцом папярэдні, але не пакідае метку на наступным, больш цвёрдым мінерале. Шкала служыць для прыблізнай ацэнкі цвёрдасці мінералаў, асабліва ў палявых умовах.

Шкала прапанавана нямецкім геолагам Ф. Моасам у 1811 годзе і названа ягоным імем.

Літаратура

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 834. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. — Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2003. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0262-8. (бел.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya