Шымкент
Шымкент (каз.: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэння ў Казахстане (да 2018 года адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны. Прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасці горад у краіне[6]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краін СНД» у 2011 годзе[7]. ГісторыяПаселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагоддзяў. На працягу стагоддзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагоддзя праз Сайрамскі аазіс прайшлі ў Маверанахр войскі Чынгісхана, пасля чаго ён стаў часткай уладанняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагоддзі ў выніку паспяховых ваенных дзеянняў супраць ханаў Ак-Орды і Залатой Арды Цімур уключыў яго ў састаў сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагоддзя Шымкент увайшоў у састаў Казахскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагоддзяў стаў аб’ектам нашэсцяў джунгарскіх заваёўнікаў. НасельніцтваБольшую частку насельніцтва горада складаюць казахі (65 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (15 %) і узбекі (14 %). ЭканомікаШымкент з’яўляецца адным з вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай металургіі, машынабудавання, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|