Эгберт Уэсекскі
Э́гберт Уэ́секскі «Брэтвальда»[4] (англ.: Egbert of Wessex "Bretwalda" (Ecgbehrtу, Ecgbert); каля 770 — ліпень 839) — кароль Уэсекса, кіраваў у 802—839 гадах. Шэраг гісторыкаў лічыць Эгберта першым каралём Англіі, бо ён упершыню ў гісторыі аб’яднаў пад уладай аднаго кіраўніка большасць зямель, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Англіі, а астатнія вобласці прызналі над сабой яго вярхоўную ўладу. Афіцыйна Эгберт такі тытул не выкарыстоўваў і ўпершыню яго ужыў у сваёй тытулатуры кароль Альфрэд Вялікі. БіяграфіяБацькам Эгберту быў Элмунд Кенцкі. У 780-ых кароль Мерсіі Офу і Беортрык з Уэсекса выгналі Эгберта, але ў 802 годзе, пасля смерці Беортрыка, ён вярнуўся і захапіў трон. Пра першыя 20 гадоў праўлення Эгберту вядома мала, але, відавочна, ён здолеў утрымаць незалежнасць Уэсекса ад Мерсіі, якая тады дамінавала сярод англійскіх каралеўстваў. У 825 годзе Эгберт здолеў Беорнвульфа з Мерсіі ў бітве пры Эландуні і паклаў канец дамінаванню Мерсіі. Далей ён падпарадкаваў сабе іншыя каралеўства паўднёва-ўсходняй Англіі, якія да таго ж залежалі ад Мерсіі. У 829 годзе ён нанёс паразу Віглафу з Мерсіі, прагнаў яго з каралеўства і часова кіраваў Мерсіяй непасрэдна. У тым жа годзе Эгберту падпарадкаваўся кароль Нартумбрыі. Эгберт не здолеў утрымаць свае заваёвы, і праз год Віглаф вярнуў сабе трон Мерсіі. Аднак, Уэсекс захаваў кантроль над Кентам, Сасексм і Сурэем. Эгберт аддаў гэтыя ўладанні ў кіраванне свайму сыну Этэльвульфу. Пасля смерці Эгберта ў 839 годзе Этэльфульф атрымаў у спадчыну яго трон. Каралеўствы паўднёва-ўсходняй Англіі ў рэшце рэшт уліліся ў каралеўства Уэсекс пасля смерці Этэльвульфа ў 858 годзе. Зноскі
|